Першы месяц праекта, напэўна, быў самы просты, але і самы дзіўны. Мы паглыбіліся у знаёмыя і незнаёмыя мелодыі, каб знайсці найбольш дакладнае гучанне для персанажаў нашага кіно. Гэта была захапляльная вандроўка ў музычны свет і музычную мову, якую мы нават не заўжды разумелі, але яна зачароўвала нас…
Дзённiк 2 (Лiстапад)
Гэта быў другі месяц праекта. Мы працягвалі шукаць беларускія і габрэйскія мелодыі для нашага нямога кіно, але таксама пачалі навучальную частку праекта.
Дзённiк 3 (Снежань)
Самы эмацыйна складаны месяц праекта. Канфлікты агрументаў на кожнай сустрэчы. Ноты, аўдыё запіс, цьютарка, рэжысёрка, кіно – усе патрабуюць нешта і даказваюць, што яны маюць рацыю. Што рабіць музыкам? Спрачацца і шукаць найбольш удалы шлях да мелодыі.
Дзённiк 4 (Студзень)
Месяц цяжкай працы з тонкімі рэчамі, такімі як адценні настрою і мелодыі. Каб не згубіць сутнасць і паходжанне найгрыша, заставацца ў межах жанра, але адпавядаць характару сцэны ці персанажа.
Дзённiк 5 (Люты – Сакавiк)
Апошняя частка праекта – аб стварэнні чудаў напярэдадні і падчас запісу саўндтрэка. Гутарка і пра “магічныя” гукавыя эфекты, і пра атмасферу, якая мусіць лунаць у бязгукавай стужцы, ажыўляючы карцінку.